Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У нашай краіне высока цэняць Ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Правільнасць абранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджаная часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазіцыя, нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць спрыяць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх брацкіх дзяржаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0