Шакаладнаму прыгажуну 12 гадоў. Ён жывы, вясёлы, ласкавы і гуллівы.

Ведае беларускія каманды «да мяне», «нельга», «сядзець», «радавацца».

Любіць, калі яму чытаюць прозу Лукаша Калюгі.

Глядзіць «Прыват», слухае «Песняроў», баіцца пыласосу, памяркоўны да іншых сабак.

На вуліцу любіць хадзіць тры разы на дзень, есці корм для сталых сабак «Хілс».

Умее складаць лапкi, укленчваць ды глядзець, як анёльчык, калi яму чаго хочацца. 

Напоўнены радасцю і сонечнасцю.

Калi ведаеце, у каго ёсць вольнае добрае сэрца ды крыху месца ў хаце (у ідэале — свой дом), то раскажыце iм пра шакаладнага лабрадора Змiтра.

Cувязь з куратарамі: +375 29 750 82 95 (Алеся), +375 29 121 27 03 (Вольга).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?