У сталіцы Польшчы пачынаецца суд над апошнім камуністычным лідэрам ПНР – Войцехам Ярузэльскім.

Яго вінавацяць ва ўвядзеньні ваеннага становішча ў 1981 г.

Сам генэрал кажа, што пайшоў на гэты крок з мэтай пазьбегнуць уварваньня ў краіну савецкіх акупацыйных войск.

Ярузэльскаму зараз 84 гады, ён ужо некалькі год пакутуе ад захворваньняў сэрца. Дактары дазволілі яму ўдзельнічаць у судовых паседжаньнях ня больш за дзьве гадзіны ў дзень.

Разам з Ярузэльскім на лаве падсудных апынуліся экс‑кіраўнік Польскай рабочай партыі Станіслаў Каня і былы міністар унутраных спраў Чэслаў Кішчак.

Слуханьні будуць праходзіць у акруговым судзе Варшавы.

Ваеннае становішча было ўведзена ў Польшчы ў ноч на 13 сьнежня 1981 г. і праіснавала да 1983 г.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0