Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што Тэгеран падтрымлівае Пхеньян у фінансавым плане і вядзе гандаль з КНДР. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу TBN.

«Яны выклікаюць праблемы… Яны фінансуюць Паўночную Карэю, яны гандлююць з Паўночнай Карэяй, яны вядуць з ёй справы», — распавёў Трамп. Ён адзначыў, што гэтыя дзеянні Тэгерана не парушаюць пагадненне, аднак падрываюць «дух» здзелкі з Іранам.

Акрамя таго, Трамп зноў пацвердзіў, што на яго думку, Іран парушае ўмовы ядзернай здзелкі. «Іран — гэта кепскія хлопцы, і так да іх і варта ставіцца», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0