7 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначаў 65-годдзе, яго павіншавалі кіраўнікі 10 дзяржаў, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуціна таксама павіншавалі з днём нараджэння прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Манголіі Халтмагійн Батулга.

Акрамя таго, па тэлефоне Пуціна павіншавалі прэзідэнт Фінляндыі Саулі Ніінісцё, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, а таксама прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0