08.10.2017 / 09:13

Зборная Коста-Рыкі пяты раз выйшла на чэмпіянат свету па футболе 2

fifa.com

Зборная Коста-Рыкі заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе, у драматычнай канцоўцы вырваўшы нічыю ў хатнім матчы з Гандурасам (1:1). Каманда Оскара Рамірэса стала 13-м па ліку удзельнікам ЧС-2018 і другім пасля Мексікі з зоны КОНКАКАФ.

Мексіка забяспечыла сабе першае месца, Коста-Рыка - другое. У апошнім туры 10 кастрычніка вызначаны, хто стане трэцім удзельнікам турніру ў Расіі ад рэгіёна, а таксама хто выйдзе ў міжкантынентальныя стыкавыя матчы, дзе згуляе з прадстаўніком Азіі (Аўстралія або Сірыя).

Мексіка - 21, Коста-Рыка - 16, ЗША - 12, Панама - 10, Гандурас - 10, Трынідад - 3.

На мінулым ЧС у Бразіліі Коста-Рыка заняла першае месца ў групе, не пусціўшы ў плэй-оф Італіі і Англію, і дайшла да 1/4 фіналу, дзе прайграла па пенальці Галандыі, якая гэтым разам на чэмпіянат свету не едзе.

Раней пуцёўкі на чэмпіянат свету заваявалі Расія (гаспадар), Бельгія, Германія, Англія, Іспанія; Іран, Японія, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія; Нігерыя; Бразілія; Мексіка, Коста-Рыка.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
08.10.2017 / 11:36
Цi скланяецца Коста-Рыка?
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
08.10.2017 / 11:39
«Не пусцiшы у плей-оф IталiЮ» , а у вас «IталiI»
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру