7 кастрычніка памёр лінгвіст, семіётык, антраполаг, мемуарыст акадэмік Вячаслаў Усеваладавіч Іванаў. Яму было 88 год.

Іваноў нарадзіўся 21 жніўня 1929 года ў сям'і аўтара аповесці «Бронецягнік 14-69» і актрысы і перакладчыцы Тамары Іванавай.

Усё жыццё Кома Іванаў (як звалі яго калегі і сябры) быў на перадавой навукі: у 1955 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, якая па навуковым узроўні была прызнана як доктарская, але яе тэкст быў згублены атэстацыйнай камісіяй і прызнанне не адбылося.

У 1958-м Іванаў быў звольнены з МДУ за нязгоду з афіцыйнай ацэнкай рамана Барыса Пастэрнака «Доктар Жывага» і за падтрымку поглядаў Рамана Якабсона. Іванаў займаўся машынным перакладам, загадваў сектарам структурнай тыпалогіі Інстытута славяназнаўства і балканістыкі. У перабудову быў дырэктарам Бібліятэкі замежнай літаратуры і першым загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі сусветнай культуры МДУ.

З 1989 года шмат выкладаў у амерыканскіх універсітэтах, стаў сапраўдным членам амерыканскай Акадэміі мастацтваў і навук. Сярод галоўных прац Іванава — кнігі па санскрыце і хецкай мове, рэканструкцыя індаеўрапейскай мовы, працы па славянскай і балканскай лінгвістыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?