AFP

AFP

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Барселоны выказаць пратэст супраць планаў лідараў Каталоніі аб'явіць пра незалежнасць пасля непрызнанага рэферэндуму, на якім 90% выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі, піша Бі-бі-сі.

Напярэдадні ў суботу мітынгі ў падтрымку адзінства Іспаніі прайшлі ў сталіцы і іншых буйных гарадах.

Арганізатары ў Барселоне называюць нядзельную акцыю мітынгам «маўклівай большасці», якая выступае супраць рэферэндуму.

Людзі, якія сабраліся трымаюць у руках сцягі Іспаніі і Каталоніі і скандуюць: «Слава Іспаніі», «Каталонія — гэта Іспанія», «Я іспанец, іспанец, іспанец».

Людзі ідуць, свішчуць, а аўтамабілі сігналяць ім у адказ.

Удзельнікі дэманстрацыі сказалі, што вельмі незадаволеныя тым, як каталонскае тэлебачанне асвятляе пратэсты. Па іх словах, раніцай тэлеканалы замест мітынгу паказвалі манастыр Монсэрат.

90% ад 2,3 млн каталонцаў, якія прыйшлі на непрызнаны і забаронены Мадрыдам рэферэндум 1 кастрычніка, прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі. Яўка пры гэтым склала 43%.

Тыя каталонцы, што выступаюць за незалежнасць, лепш адмабілізаваныя. На мітынгі незалежнікаў збіраліся сотні тысяч людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0