08.10.2017 / 16:02

У Кракаве знайшлі дакумент з подпісам і пячаткай беларускага асветніка Васіля Цяпінскага 7

Магістар гістарычных навук Ягор Сурскі з аддзелу краязнаўства і археалёгіі Інстытуту гісторыі беларускай Акадэміі навук знайшоў у Кракаве самы раньні зь вядомых дакумэнт асьветніка, пісьменьніка і кнігавыдаўца Васіля Цяпінскага. Дакумэнт унікальны тым, што мае ўласнаручны подпіс Цяпінскага і ягоную асабістую пячатку — такіх у гістарыяграфіі раней не сустракалася.

Як распавядае Сурскі Свабодзе, дакумэнт знаходзіўся ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве сярод розных маёмасных і фінансавых папераў шляхецкіх радоў, але храналягічна выбіваўся з пазначанага ў тэчцы датаваньня. Папера была анатаваная, у архіве ў Вільні нават знаходзіцца мікрафільм з дакумэнтам, але ліст дагэтуль ня быў уведзены ў навуковы абарот. За дапамогу ў капіяваньні дакумэнту гісторык выказвае падзяку Юрыю Гардзееву з Кракава.

«Пячатка належыць да гербу Астоя, якім карысталіся і іншыя прадстаўнікі роду Цяпінскіх, на ёй выяўлены крыж і два паўмесяцы. Ініцыялы «WC» пацьвярджаюць, што гэта асабістая пячатка Васіля Цяпінскага», — тлумачыць Сурскі.

Гістрык зрабіў даклад пра знаходку на кангрэсе «500 год беларускага кнігадруку» ў менскай Нацыянальнай бібліятэцы, чакае публікацыі работы пра знаходку ў навуковым зборніку «Здабыткі: дакумэнтальныя помнікі на Беларусі».

Васіль Цяпінскі нарадзіўся каля 1540 году ў Цяпіна, што пад Чашнікамі ў цяперашняй Віцебскай вобласьці. У 1570-я на свае сродкі зладзіў друкарню, распачаў пераклад Эвангельля на старабеларускую мову, пачаў выдаваць Эвангельле на старабеларускай і царкоўнаславянскай, да якога асабіста напісаў прадмову.

21
Nik. / Адказаць
08.10.2017 / 17:43
А сам Цяпiнскi кiм сябе лiчыу,беларусам,цi палякам,бо у тыя часы на тэрыторыю ВКЛ -- Рэч Паспалiта заяжджала шмат людзей з асьветнiцкiмi мэтамi,атрымаушымi веды у тагачаснага Еуропе.Напрыклад,i сення у РБ жывуць нашчадкi тых людзей,якiя называюць сябе палякамi,але грамадзянамi рэспкблiкi Беларусь.Так i у Расii жывуць людзi, не абавязкова рускiя...
4
Туш / Адказаць
08.10.2017 / 18:24
Nik., У Беларусі палякаў кот наплакаў, мо якія 0,1%. Усе астатнія "ціпа палякі" - нашчадкі этнічных беларусаў, якім у 30-я гады польская школка і польскі косцюл католіцкі добра прамылі галаву. Вунь нават малады Шыталь спаць ня можа, па матце польсцэ настальгіруе. І такіх тут тысячы. Зрэшты, яны бяскрыўдныя ў адрозненні ад любіцеляў рускага свету.
1
Катеш / Адказаць
08.10.2017 / 22:02
Nik., http://veras.jivebelarus.net/sodyerzhaniye/polyaki-na-tyerritorii-byelarusi
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру