Каля прыпыначнага пункту Юшковічы пад Баранавічамі здарылася чыгуначная аварыя. Цягнік сутыкнуўся з грузавіком, які вёз цукровыя буракі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у грузавіка на пераездзе адмовіла кіраванне. Яго кіроўца паспеў выскачыць з кабіны і нават адчапіў прычэп.

У грузавік урэзаўся цягнік Менск—Берасце. Ён адкінуў кавалкі машыны, і ў іх урэзаўся іншы састаў, што рухаўся ў адваротным кірунку. У выніку чыгуначны рух спыніўся, паведамляюць чытачы «Нашай Нівы».

Работнікі Беларускай чыгункі расчышчаюць каляю.

* * *

Пасля аднаўлення руху цягнікі маюць спазненне ад 1,5 да 3 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?