08.10.2017 / 17:25

Парашэнка падпісаў законы аб пенсійнай рэформе ва Украіне 4

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў прынятыя Вярхоўнай Радай законы аб пенсійнай рэформе. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку старшыня ўрада Уладзімір Гройсман.

Ён адзначыў, што ўсе ўкраінскія пенсіянеры ў кастрычніку атрымаюць «новыя павялічаныя пенсіі». Напярэдадні ён заявіў, што за гэтае рашэнне прагаласавалі 288 народных дэпутатаў.

У пачатку тыдня Рада большасцю галасоў прыняла праект пенсійнай рэформы. Мінімальная пенсія ў краіне зараз павінна павысіцца на 140 грыўняў (10 рублёў). Агульная сума мінімальнай пенсіі павінна скласці 1452 грыўняў (106 рублёў у эквіваленце).

Аднак зараз павінен павысіцца і патрабаваны для выхаду на пенсію ў 60 гадоў стаж (да 2028 года ён павінен падняцца на 20 гадоў — з 15 да 35).

Будуць адменены спецыяльныя пенсіі для дзяржаўных служачых, суддзяў, навукоўцаў і іншых катэгорый грамадзян.

Пасля гэтага Парашэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку павіншаваў Украіну з прыняццем новага законапраекта.

У канцы верасня Міжнародны валютны фонд (МВФ) назваў адным з асноўных умоў для супрацоўніцтва з Украінай правядзенне там пенсійнай рэформы. У красавіку фонд запатрабаваў ад Кіева скараціць дэфіцыт пенсійнага фонду і павысіць пенсійны ўзрост ва Украіне.

12
Pich / Адказаць
08.10.2017 / 18:37
Яны павінны маліцца на Парашэнку. Пашанцавала. Калі Пятро Алексіевіч сыдзе у адстаўку там такое пачнецца што ...
6
Алесь / Адказаць
08.10.2017 / 20:36
Пенсиям у них, похоже, кирдык.
1
Агрэст / Адказаць
08.10.2017 / 21:19
Недзе, у параунанни з цэнами, як у нас. Робяць дзеячы усе, каб жывыя пенсиянеры, зайздросцили памерлым
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру