08.10.2017 / 17:39

Заўзятара, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам на матчы з «Арсеналам», чакае новы суд 10

Reuters.com

26-гадовага заўзатара перавезлі з Барысава, дзе ён адбываў пакараньне, у Вілейку, дзе ён жыве. Такую інфармацыю паведамілі Радыё Свабода сваякі Вянгерскага і грамадскі актывіст Аляксей Сюдак.

Сям'я збіралася сустракаць Аляксандра пасьля адбываньня пакараньня ў Барысаве. Яго меліся вызваліць 8 кастрычніка каля 21-й гадзіны. Але, кажуць у сям'і, выпадкова ім стала вядома, што Аляксандр ужо ў Вілейцы. Яны звярнуліся ў мясцовы РУУС, там ім пацьвердзілі, што Вянгерскі ў Вілейцы і заўтра яго чакае новы суд.

За што будуць судзіць Аляксандра заўтра, не вядома, але ў Вілейцы мяркуюць, што падставай можа быць ягоны ўдзел у акцыі 8 верасня ў Мінску.

Нагадаем, што Аляксандр Вянгерскі выбег з бел-чырвона-белым сцягам на поле падчас гульні групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ — «Арсенал», што прайшла на «Барысаў-Арэне» 28 верасня. Ён быў затрыманы, ноч правёў у пастарунку і на наступны дзень асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

20
ачамуннеу / Адказаць
08.10.2017 / 17:47
I кватэра у падарунак за патрыатызм ...
7
Serg / Адказаць
08.10.2017 / 19:00
Адпустите патриота изверги!!! И над вами будет суд!!! Самый страшный!!! Вы от его не отвертитесь!!!!!
11
Квачы, прыляцелi ! / Адказаць
08.10.2017 / 20:17
Навошта з доубня рабiць палiтвязня?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру