08.10.2017 / 20:35

Шушкевіч: Статкевіч павінен стаць сцягам пераменаў 47

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня прыняў удзел у канфэрэнцыі онлайн-часопісу «Ідэя» Reshape2017.

Панэль, госьцем якой стаў палітык, называлася «Ўрокі незалежнасьці». Цягам гадзіны Станіслаў Шушкевіч распавядаў пра «будаўніцтва Беларусі» і раіў, што рабіць аднагодкам незалежнасьці, каб зрабіць Беларусь лепшай.

Адно з пытаньняў публікі было пра хуткасьць ператварэньняў пасьля зьмены ўлады: шокавую тэрапію ці паступовыя рэформы. Адказваючы на яго, Шушкевіч сказаў:

Фота Сяргея Гудзіліна

«Я за зьмены без ахвяраў. Я не так актыўна цяпер займаюся зьменамі. Тое, што мне хацелася зрабіць, не ўдалося. Пасьля таго, як вызвалілі Статкевіча, хаця ў мяне зь ім былі няпростыя адносіны, я лічу, што ў нас ёсьць сьцяг, пад якім нам можна працаваць. Гэта Мікола Статкевіч. Чалавек, які адсядзеў чатыры гады ў турме, і не зламаўся, не прызнаў сваёй віны, гэта сьцяг. Пад гэты сьцяг на жаль ня сталі, але другога сьцяга я пакуль што не бачу».

Падчас выбараў 2010 году Станіслаў Шушкевіч падтрымаў кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Канфэрэнцыя Reshape2017 адбылася ў Менску, у прасторы EventSpace. Галоўнымі тэмамі дыскусіяў сталі новая эканоміка, трансфармацыя грамадзтва і будучыня мэдыяў.

10
Патрыёт / Адказаць
08.10.2017 / 20:49
Дык а Статкевіч і так сцяг пераменаў.

Бо ён узначальвае пратэстны дзвіж, пакуль астатнія т.з "апазіцыянеры" па кабінетах сядзяць.
5
Жвiр / Адказаць
08.10.2017 / 20:58
A pa-mojmu, Statkievič ničoha nie paviņien Šuškieviču, i nikomu inšamu taksama ničoha.
12
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
08.10.2017 / 20:58
А гэта не той дзядуля, што запароў рэфэрэндум 93га году, а таксама заклікаў увесці рускія танкі ў 2010м?
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру