ria.ru

ria.ru

Расійскі пісьменнік Барыс Акунін (Георгій Чхарцішвілі) паведаміў, што завяршыў апошнюю кнігу серыі «Прыгоды Эраста Фандорына». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Раман з'явіцца на прылаўках 8 лютага 2018 г., на 20-ю гадавіну публікацыі першай кнігі з серыі - рамана «Азазель». Цікава, што некалькі выдавецтваў адмовілі Акуніну ў публікацыю першага рамана, не верачы ў поспех.

***

Серыя пра дэтэктыва Эраста Фандорына налічвае 15 раманаў і зборнікаў, напісаныя ў розных манерах. Апошні зборнік — «Планета вада».

Дзеянне ў «Азазэлі» пачынаецца ў 1876 г. у Маскве і Пецярбургу, а ў адным з апошніх раманаў «Чорны горад» ў Баку ў 1914 г. Фактычна Акунін у дэтэктывах закрануў гісторыю Расіі з канца ХІХ да пачатку ХХ ст.

Кнігі пра Фандорына карыстаюцца вялікім попытам і ў Беларусі. Некалькі раманаў экранізавана, у тым ліку «Азазэль» і «Турэцкі гамбіт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0