Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка сустрэўся з міністрам абароны Азербайджана Закірам Гасанавым і абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ваенна-тэхнічнай галіне, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Азербайджан працягваюць супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы.

«Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар носіць наша супрацоўніцтва. Хачу толькі сказаць адно, што нашы адносіны ні ў якім разе не парушаюць ніводную міжнародную дамову, ніводную рэзалюцыю Рады Бяспекі і ААН у цэлым.

Мы суверэнная незалежная дзяржава, і мы маем права вызначаць тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць духу часу, запытам нашых дзяржаў», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама падкрэсліў братэрскі характар адносін паміж народамі дзвюх краін. «Мы былі ў адной краіне. У нас да азербайджанцаў наогул няма ніякіх прэтэнзій. Мы з вялікім павагай ставімся да іх. І, самае галоўнае, я добра памятаю, што ў цяжкія часы ваш прэзідэнт заўсёды падстаўляў плячо беларускай дзяржаве, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы гэта ўсё вельмі добра памятаем і гатовыя - калі мы нешта зможам зрабіць для Азербайджана — гэта зрабіць для таго, каб ваш народ жыў у бяспецы, дзяржава развівалася, а Азербайджан і народ ягоны быў шчасливым каб даходы насельніцтва раслі і каб азербайджанцы былі яшчэ багацейшыя. Мы будзем пераследваць толькі гэтыя высакародныя мэты».

«І, натуральна, каб Азербайджан сябе адчуваў дакладна так, як Беларусь — спакойна, надзейна, трэба мацаваць абарону. Нічога новага. Таму мы разам з вамі працуем у гэтым плане і будзем працягваць працаваць», - дадаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама асабліва адзначыў яго сяброўскія адносіны з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і папрасіў перадаць яму самыя лепшыя пажаданні. «Думаю, у бліжэйшы час мы сустрэнемся, у нас будзе магчымасць пагаварыць на розныя тэмы», - сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0