Меркаванні3838

Івашкевіч і Янукевіч заклікалі Мілінкевіча да адказу

Адкрыты ліст намесьнікаў старшыні Партыі БНФ да лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча.

Сябры выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў 2006 годзе, намесьнікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч зьвярнуліся лідэра Руху за Свабоду з адкрытым лістом. Падаём яго ў арыгінале:

* * *

Спадар Аляксандр!

08.09.2008 г. на сайце нямецкай радыёстанцыі Deutche Weile зьмешчаны матэрыял віленскага карэспандэнта радыёстанцыі пад назваю «Былыя палітычныя канкурэнты дэманструюць волю супрацоўнічаць». У той жа дзень гэты матэрыял перадрукавалі сайты www.milinkevich.org, www.charter97.org, www.bdg.by.

У гэтым матэрыяле ўтрымліваюцца Вашыя выказваньні: «Нам вельмі важна на гэтым этапе пабудаваць дыялёг Эўразьвязу з рэжымам. Я ня веру ў тое, што дыктатар у адзін дзень стане дэмакратам. Ня будзе ён дэмакратам, але ён зацікаўлены, каб Расея не забрала Беларусь, бо тады ён там ніхто будзе...

...Я выступаю за тое, каб тыя 12 пунктаў, выстаўленыя Эўракамісіяй, былі напачатку скарочаныя, можа, да трох. Вядома, калі ўлада робіць пэўныя крокі, у адказ - крокі Эўразьвязу...

...Палітыка павінна быць пры нашым удзеле, таму што ніхто ня ведаю так сытуацыю ў Беларусі, як ведаем яе мы. Палітыка не павінна быць прымітыўнай, як барацьба за маральныя каштоўнасьці».

У сувязі з гэтымі нечаканымі выказваньнямі мы просім Вас патлумачыць і адказаць на некаторыя пытаньні, а менавіта:

1. Каго Вы маеце на ўвазе пад словам «Нам»?

2. Якія 3 з 12 патрабаваньняў Эўракамісіі па дэмакратызацыі Беларусі Вы згодныя адстойваць, а ад якіх хочаце адмовіцца?

3. Наколькі стасуецца Вашае жаданьне адмовіцца ад прымітыўнае палітыкі барацьбы за маральныя каштоўнасьці з Вашымі лёзунгамі «Разам! Верым! Можам! Пераможам!».

Просім Вас адказаць на нашыя пытаньні адкрыта ў СМІ, бо лічым, што палітык ня мае права падзяляць свае выказваньні на экспартныя і для ўнутранага ўжытку, бо робіцца незразумелым, калі ж ён кажа праўду.

Просім незалежныя СМІ апублікаваць наш ліст, бо дэмакратычныя грамадзкасьць мае права ведаць сапраўдныя думкі сваіх «куміраў».

Сябры выбарчага штабу А. Мілінкевіча ў 2006 г, намесьнік старшыні Партыі БНФ В. Івашкевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ А. Янукевіч

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць