«Дарыда» выпусціла даволі неадназначную рэкламу да 25-годдзя кампаніі.

«Усё, што ў жыцці радуе нас,
 Усё, што так прыемна для вачэй,
 Усё, што ставім дзецям ва ўзор
 Зроблена ў СССР», — спяваецца ў рэкламным роліку.

Сама песня — даволі старая. Толькі што ў «Дарыдзе» падставілі пад яе свой відэа-шэраг, дадаўшы лога кампаніі на рэтра-фота.

Гэты ролік даволі негатыўна ўспрынялі ў інтэрнэце.

Можна знайсці дзясяткі, а мо і сотні негатыўных каментараў у фэйсбуку ці аднакласніках.

«Лічу, што гэта правал і «савок», — сказаў «Нашай Ніве» дырэктар праекту БелРэтэйл Сяргей Скараход. — Пасыл роліка вельмі далёкі ад нас, нічога агульнага з рэчаіснасцю. Нават ролік не іх — узялі чужое і скарацілі. Гэта што да рэалізацыі. А што да зместу, то тут, можа, і нейкі падман чытачоў — ну як яны змогуць рабіць «той самы Дзюшэс» з натуральных кампанентаў, як анансуецца? Ён у краме два дні будзе стаяць — і на сметніцу?».

У самой «Дарыдзе» кажуць, што пра відэа не шкадуюць.

«Аўтары — увесь наш калектыў, — адзначыў начальнік аддзелу маркентынга Аляксандр Куляшоў. — Нічога такога з ім няма, каб казаць, што ён кепскі. Ёсць людзі, якія думаюць, што ўсё лепшае насамрэч зроблена ў СССР. І ў нашым аддзеле таксама. Ну гэта такі сцёб, я б сказаў».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?