Улада1212

Чаму і перад кім Лукашэнка апраўдваецца за супрацоўніцтва з Азербайджанам?

У Мінск з двухдзённым візітам прыляцеў міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. «Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар носіць наша супрацоўніцтва. Хачу толькі сказаць адно, што нашы адносіны ні ў якім разе не парушаюць ні адну міжнародную дамову, ні адну рэзалюцыю Рады бяспекі і ААН у цэлым», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка.

Чаму Лукашэнка загаварыў пра супрацоўніцтва з Азербайджанам у такой форме? Перад кім ён мусіць апраўдвацца?

Азербайджан знаходзіцца ў стане вялацякучай вайны з Арменіяй. Ні адзін з бакоў не адступае ў пытаннях Карабаха. Азербайджан лічыць гэтую тэрыторыю акупаванай. Арменія ж гаворыць пра незалежнасць Карабаха пад поўным пратэктаратам Ерэвана.

Апошнія маштабныя сутыкненні адбыліся літаральна летась, іх назвалі «Красавіцкай вайной».

Арменія, як і Беларусь, з’яўляецца членам АДКБ, вайсковага аб’яднання, якое лучыць у сабе шэсць постсавецкіх краін на чале з Расіяй. У АДКБ уваходзяць сатэліты Расіі. Тыя краіны, якія эканамічна і палітычна маюць пэўную залежнасць ад Масквы.

Гэта значыць, што Беларусь — вайсковы партнёр Арменіі. Аднак на справе ўсё выглядае крыху інакш. Неаднаразова ў СМІ траплялі звесткі, што Беларусь вядзе гандаль зброяй з Азербайджанам.

У 2005 годзе Беларусь прадала ў Азербайджан 19 танкаў. У 2006 — 41 танк, у 2008 — тры самаходныя гарматы «Півоня», у 2009 — пяць штурмавікоў і дзевяць «Півоняў», у 2010 — трыццаць гармат Д-30.

Такім чынам, Беларусь непасрэдна ўзбройвае краіну, якая ваюе супраць нашага саюзніка па АДКБ.

Цяпер армянскія СМІ пішуць пра тое, што Азербайджан рыхтуецца купіць у Беларусі сістэмы залпавага агню «Паланэзы», а таксама іншую зброю.

У Лукашэнкі і Аліева-малодшага здаўна склаліся партнёрскія адносіны. У самы разгар беларуска-расійскага крызісу 2010 года менавіта Азербайджан пазычаў Беларусі грошы, каб аддаць Расіі. Афіцыйны Баку таксама дапамагаў Беларусі з пастаўкамі венесуэльскай нафты.

У Арменіі нервова глядзяць на такі хаўрус свайго вайсковага «саюзніка» з Азербайджанам. У 2016 годзе пасла Беларусі ў Ерэване Ігара Назарука выклікалі ў МЗС, каб той даў тлумачэнні адносна пазіцыі Беларусі па Нагорнаму Карабаху. Пазней армяне выказвалі незадаволенасць новай беларускай вайсковай дактрынай.

Можна чакаць, што візіт Гасанава ў Мінск будзе выклікаць чарговую порцыю крытыкі ў Арменіі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць