Войскі кібернетычнай абароны будуць створаныя ў Польшчы. Пра гэта заявіў сёння міністр абароны рэспублікі Антоні Мацярэвіч, выступаючы ў Кракаве на канферэнцыі CYBERSEC, прысвечанай пытанням кібербяспекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Мы прынялі рашэнне аб стварэнні кібернетычных войскаў і пашырэнні дзейнасці Нацыянальнага цэнтра крыпталогіі», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла, выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, таксама інфармавала аб стварэнні ва ўрадзе дэпартамента па пытаннях кіберпрасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0