Францыя не прызнае Каталонію як асобную дзяржаву ў выпадку аднабаковага абвяшчэння сваёй незалежнасці. Пра гэта заявіла французскі міністр па еўрапейскіх справах, паведамляе Радыё Польшча.

Па словах Наталі Луазо, вынікі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, які Еўрапейскі саюз прызнаў незаконным, не могуць вызначаць статус рэгіёну.

«Крызіс павінен быць вырашаны з дапамогай дыялогу на ўсіх узроўнях іспанскай палітыкі», — падкрэсліла Наталі Луазо. Яна таксама папярэдзіла, што ў выпадку, калі Каталонія абвесціць аб незалежнасці, яна павінна будзе адразу ж выйсці з ЕС.

Варта адзначыць, што частка каталонскіх земляў — Паўночная Каталонія — уваходзіць у склад Францыі.

Нагадаем, раней кіраўнік каталонскага ўрада заявіў, што ўлады рэгіёну маюць намер абвясціць незалежнасць. Карлес Пучдэмон таксама абвінаваціў афіцыйны Мадрыд у нежаданні ісці на кампраміс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0