Літоўская кандытарская фабрыка Naujoji Rūta не зможа больш выпускаць цукеркі пад гандлёвым знакам Krasnaja Šapočka («Чырвоны каптурок»), пастанавіў суд.

Віленскі акруговы суд 3 кастрычніка задаволіў скаргу маскоўскай кандытарскай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» і забараніў Naujoji Rūta выкарыстоўваць гэты гандлёвы знак, паведамляе Delfi.

«Слоўны элемент гандлёвага знака пазоўніка і адказчыка вымаўляюцца аднолькава, таму з'яўляюцца фанетычна ідэнтычнымі. У суда не ўзнікла сумненняў у тым, што значная частка грамадства ў Літве без цяжкасцяў разумее рускую мову і здольная прачытаць як рускія словы, так і такія ж словы, напісаныя лацінскімі літарамі, і па гэтай прычыне аднолькава іх вымаўляць», — гаворыцца ў пастанове суда.

Naujoji Rūta вырабляе гэтыя цукеркі для гамбургскай кампаніі Dovgan. Літоўскія суды таксама разглядаюць спрэчку «Чырвонага Кастрычніка» і Naujoji Rūta з нагоды цукерак Miška kosolapyj («Мішка касалапы»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?