Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць наяўныя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплёму аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК — бясплатнае. Пачатак заняткаў з 6 кастрычніка 2008 г.

Запіс на сумоўе па 29 верасьня.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце альбо па т.: (029) 276‑27‑15, (029) 679‑26‑82 з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0