Sputnik
Уладзімір Пуцін 10—12 кастрычніка ў Сочы правядзе некалькі двухбаковых сустрэч з калегамі з СНД. Асобных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам пакуль не запланавана, але яны не выключаныя, паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, піша ТАСС.
«10 кастрычніка адбудуцца дзве сустрэчы Уладзіміра Пуціна: першая — з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам, другая — з прэзідэнтам Рэспублікі Малдова Ігарам Дадонам», — сказаў прадстаўнік Крамля. Паводле яго словаў, «11 кастрычніка перад пачаткам ўсіх пасяджэнняў [саміта СНД і ЕўрАзЭС] адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан Шаўкатам Мірзіеевым, 12 кастрычніка адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым». «Не выключана і правядзенне іншых сустрэч, але я паведаміў пра тых, якія ўзгоднены і па якіх ужо выдзелены часовыя параметры ў раскладзе нашага прэзідэнта», — патлумачыў Ушакоў.
«Пакуль асобнай сустрэчы [з Лукашэнкам] не плануецца, хоць я, натуральна, не выключаю нейкага кантакту на нагах па тых ці іншых пытаннях, а можа быць, яна [асобная сустрэча] і будзе ўзгоднена па ходзе», - дадаў ён. Прадстаўнік Крамля нагадаў, што расійскі і беларускі лідары размаўлялі па тэлефоне ў суботу, Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у самітах.
«Пакуль канкрэтнай дамоўленасці аб асобнай сустрэчы няма», - паўтарыў ён.