Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турцыя па-ранейшаму падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, не прызнае анексію Крыма Расійскай Федэрацыяй.

Пра гэта ён сказаў у ходзе сумеснага брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у панядзелак у Кіеве, паведамляе УП.

«Мы не прызналі і не прызнаем незаконную анексію Крыма», — адзначыў Эрдаган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0