Сёння раніцай, 10 кастрычніка, вакзал Мінск—Пасажырскі прымаў двухпавярховы электрацягнік. «Шкода» са снежня будзе курсіраваць паміж Вільняй і Мінскам, сёння была тэставая паездка, піша Tut.by.
Цягнік належыць «Літоўскім чыгункам».
Ён прастаяў на вакзале ў Мінску роўна дзве гадзіны, адбыў у Літву ў 8.10 - графікам цягніка № 801 Мінск - Вільня.
Выпусціла двухпавярховы цягнік чэшская кампанія Škoda Vagonka. У ім тры вагоны і два класы камфортнасці: 290 сядзячых месцаў, з іх 23 — у першым класе. Сядзенні 1 класа - скураныя, чорныя, размешчаныя на другім паверсе цягніка.