500 метраў артэфактаў з усяго свету і тысячы рэдкасцяў, сярод якіх: шары ў выглядзе шэдэўраў Фабержэ, драўляныя статуэткі з Конга, дзіцячы калядны гарадок і іншыя ўнікальныя экспанаты.

Арганізатары адкрылі ў сценах музея філіял сапраўднай фабрыкі па вытворчасці навагодніх цацак, дзе ўсе ахвотныя могуць не толькі падглядзець тэхнікі вытворчасці, але і распісаць свой шкляны шар.

Упрыгажэнні на ёлку — самыя папулярныя цацкі ў свеце, мастацтву вырабу якіх ужо больш за 500 гадоў. Стваральнік музея Андрэй Бягун аб'ехаў паўсвету, каб сабраць у Мінску артэфакты, якія калекцыянеры ацэньваюць у 800 тысяч даляраў.

— Некаторыя прывозяць на памяць з вандровак магніцікі, а я — ёлачныя цацкі. Я быў у 52 краінах свету, наведваў блышыныя рынкі і антыкварныя крамы, і цяпер у калекцыі некалькі тысяч экспанатаў, якія паказаны тут. Гэта, дарэчы, самая вялікая калекцыя ў Беларусі і, магчыма, у свеце, — кажа Андрэй Бягун, арганізатар музея ёлачных цацак.

Майстар-класы па роспісе шароў будуць праходзіць у музеі-фабрыцы кожны дзень, пад кіраўніцтвам прафесійных дызайнераў і мастакоў, якія робяць усё ўпрыгажэнні ўручную.

На ўваходзе будзе працаваць крама фабрыкі «Грай», якая адзіная ў Беларусі заўмаецца выпускам ёлачных упрыгожванняў, тут можна набыць падарунак на дзень нараджэння, навагоднія святы або замовіць карпаратыўныя ўпрыгажэнні.

Бліжэй да Новага года арганізатары паабяцалі шмат майстар-класаў і спецыяльных акцый, але каб ніхто не чакаў снежня, ужо цяпер разам з уваходнымі квіткамі наведвальнікі атрымаюць рубель, які можна выдаткаваць на калядным базары.

Музей будзе працаваць на працягу трох месяцаў, з 10 кастрычніка да 15 студзеня 2018. Кошт квітка: ад 5 да 7 рублёў. Для дзяцей да трох гадоў — бясплатна. Майстар-клас па роспісе ёлачнага шара пад кіраўніцтвам мастака фабрыкі — 8 рублёў (зробленыя цацкі можна забраць з сабой).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?