Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце гібелі вайскоўца пад Барысавам. Справа распачата з мэтай правядзення ўсяго спектру следчых дзеянняў і неабходнасцю максімальна дакладна ўзнавіць усе акалічнасці, якія спадарожнічалі здарэнню, адзначаецца ў паведамленні СК.

Цела вайскоўца, які праходзіў з мая тэрміновую службу, было выяўлена 3 кастрычніка ў падвале аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаўскім раёне.

Паводле папярэдніх дадзеных прычынай смерці была механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рамяня пры павешанні.

Праводзяцца гісталагічныя, судова-хімічныя і іншыя даследаванні.

Следствам прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.443 (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы).

У рамках расследавання правяраюцца ўсе магчымыя версіі, у тым ліку аб здзяйсненні ў дачыненні да памерлага супрацьпраўных дзеянняў, нестатутных узаемаадносін.

Следствам прымаюцца ўсе меры да ўстанаўлення рэальнага становішча спраў з вайсковай дысцыплінай на тэрыторыі вайсковай часткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0