10.10.2017 / 17:06

Холадна, халодна, халадно? як кажуць у вас? 69

У інтэрнэце ходзіць мапа з «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» па ўжыванні ў розных рэгіёнах краіны слова «холадна».

Можна пабачыць, што на ўсходзе Беларусі ўжываюць слова «халодна» (пазначана чорным колерам), у цэнтральнай Беларусі — «холадна» (белым), на захадзе — «халадно» (чырвоным).

Афіцыйна прынятай у слоўніках формай лічыцца «холадна».

А як кажуць у вашым рэгіёне? Дзяліцеся ў каментах.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

ЗП

0
Генэрал Голад / Адказаць
10.10.2017 / 17:12
холоднО. Цэнтральнае Палесьсе.
0
мамаша я / Адказаць
10.10.2017 / 17:17
Кобрыньшчына - холоднО
2
Жэўжык / Адказаць
10.10.2017 / 17:25
Ня так і ня гэтак. "Зімна" кажуць (гэта пад Гальшанамі). Ніколі ня чуўшы, каб там казалі "халодна", "холадна" або "халадно". 
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру