Па-першае, на лісці асядае ўвесь пыл і бруд, які лунае ў гарадскім паветры, а затым лісце збірае ў сябе і тое, што было на зямлі.

Па-другое, спецыялісты папярэджваюць, што такія фотасесіі могуць спрычыніцца да цэлага букета захворванняў — ад кан'юктывіту да птушынага грыпу.

Пры адносна цёплым і вільготным надвор'і ў апалым лісці ўтвараецца шмат плесневых грыбкоў. Плесневыя грыбкі могуць выклікаць алергію, абвастрэнне бранхіяльнай астмы, кашаль, насмарк, закладзенасць носа, кан'юктывіт. 

У апалай лістоце могуць хавацца і больш сур'ёзныя хваробы. Сярод іх — хламідыёз, сімптомы якога ў чалавека — дрыжыкі, болі ў цягліцах і грудзях, кашаль. Ускладненні могуць быць звязаныя з павелічэннем селязёнкі і запаленнем цягліц сэрца. Калабацылёз — больш вядомы як кішачная палачка — выклікае вострую дыярэю. Узбуджальнікі здольныя трапляць у лістоту з птушыным памётам.

Там жа можа знаходзіцца і вірус птушынага грыпу, перадача якога, як кажуць эксперты, не выключаная пры ўдыханні дробных часціц і кантакце з паверхнямі, на якія патрапілі шкоднасныя мікраарганізмы.

Таму, як раяць спецыялісты, значна больш разумна ставіцца да прыгажосцяў прыроды так, як гэта прынята ў Японіі — проста сузіраць.

Тавары для здароўя шукайце тут

Тавары для здароўя шукайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?