Навіна аказалася непраўдзівай. Прыносім прабачэнні.

Кевін дэ Бруйнэ — зорка №1 зборнай Бельгіі

Кевін дэ Бруйнэ — зорка №1 зборнай Бельгіі

Прэм'ер-міністр Галандыі Марк Рутэ выказаў гатоўнасць аддаць Бельгіі частку тэрыторый краіны ў абмен на паўабаронцу «Манчэстэра Сіці» Кевіна дэ Бруйнэ.

Бельгія датэрмінова выйшла на ЧС-2018 у Расіі, а Галандыя патрапіць у стыкавыя матчы толькі ў тым выпадку, калі сёння пераможа Швецыю ў розніцай у 7 галоў.

Рутэ прапанаваў абмяняць дэ Бруйнэ на правінцыю Лімбург, якая размяшчаецца на паўднёвым усходзе Нідэрландаў, на мяжы з Бельгіяй і Германіяй.

«Нам не хапае веры, прагрэсу і крэатыву на палове поля суперніка. Кевін можа нам з гэтым дапамагчы.

Яго абмен на Лімбург зусім лагічны. Вядома, гэта была б вялікая страта для Галандыі. Там жывуць такія мілыя людзі. Але мы б гэта перажылі.

Часам даводзіцца рабіць цяжкі выбар. Мы б пражылі і з 11 правінцыямі», - сказаў Рутэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?