Фота Наталлі Ружыцкай.
Прыклад таму — аздабленне пакецікаў з цукрам, якія я атрымала разам з кавай капучына, замоўленай у мінскім рэстаране-бістро «Лідо».
Сама па сабе кава была якаснай, але ж яе смак падаўся мне яшчэ больш прывабным, калі на цукровых пакеціках я пабачыла сакавітыя беларускія прымаўкі: «Гаспадарку весці — не штанамі трэсці», «Любіш паганяць — любі і каня гадаваць».
Спадабаліся мне і міні-ілюстрацыі пад кожнай з прымавак. Пагадзіцеся, файная задума, якая, дарэчы, не патрабуе буйных фінансавых выдаткаў, але дадае да водару кавы цудоўны «водар» роднай мовы.