Зборная Беларусі скончыла адборачны цыкл да чэмпіяната свету па футболе — 2018 гасцявой паразай ад Францыі з лікам 1:2.

Антуан Грызман, фота Uefa.com

Антуан Грызман, фота Uefa.com

Лік адкрыў Антуан Грызман.

Неўзабаве адзначыў Алівье Жыру.

Антон Сарока адыграў адзін мяч перад самым сыходам на перапынак.

Зборная Люксембурга тым часам згуляла ў нічыю з Балгарыяй і, набраўшы 6 балаў, абагнала беларусаў.

У зборнай Беларусі агулам 5 балаў — перамога над балгарамі і па адной нічыей з Францыяй і Люксембургам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?