11.10.2017 / 09:47

Паслы па асаблівых даручэннях па справах Усходняга партнёрства сустрэліся з беларускімі дэпутатамі 1

Сустрэча трох паслоў па асаблівых даручэннях па справах Усходняга партнёрства з Польшчы, Швецыі і Нідэрландаў са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Валерыем Варанецкім прайшла ўчора, 10 кастрычніка, у Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Паслы па асаблівых даручэннях па справах Усходняга партнёрства з Польшчы, Швецыі і Нідэрландаў. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча адбылася па ініцыятыве паслоў па асаблівых даручэннях у рамках іх візіту ў Беларусь для правядзення кансультацый з беларускім бокам у падрыхтоўцы саміту Усходняга партнёрства ў Брусэлі 24 лістапада 2017 года і выпрацоўцы яго выніковых дакументаў.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, асаблівую ўвагу надаўшы праблемным пытанням узаемадзеяння ў рамках Усходняга партнёрства.

Беларускі бок выказаўся за прагматызацыю супрацоўніцтва і яго напаўненне канкрэтнымі ўзаемавыгаднымі праектамі ў інтарэсах кансалідацыі, павышэння канкурэнтаздольнасці і бяспекі Еўропы.

Стала вядома, што запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства для Беларусі ад Еўрасаюза было адрасавана непасрэдна Аляксандру Лукашэнку. Калі беларускі прэзідэнт возьме ўдзел у саміце, гэта будзе яго першы візіт у Брусэль за шмат гадоў.

0
бааальшой опыт вранья / Адказаць
13.10.2017 / 12:10
"ў Брусэлі 24 лістапада 2017 года і выпрацоўцы яго выніковых дакументаў."

О том как продвигать и вписывать диктатуры в Евросоюз...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру