У Лідзе хлопец стрэліў сабе ў галаву з бацькавай стрэльбы і застаўся жывы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Інцыдэнт адбыўся ў пачатку жніўня.

«Стрэльбу бацька пакінуў ля прыпаркаванай каля дома машыны, калі прыехаў па свае рэчы ў дом былой жонкі. Між некалі блізкімі людзьмі зноў распачалася сварка. Пакуль яны высвятлялі адносіны, 22-гадовы сын забраў вінтоўку і пайшоў з ёй у гараж, дзе і выстраліў сабе ў галаву. Малады чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, але цудам застаўся жывы. Пры гэтым, як аказалася, да гэтага хлопец трапіў у вельмі сур'ёзнае ДТЗ. Яму шанцуе», — расказаў першы намеснік начальніка Лідскага РАУС Іван Даўлюд.

У дачыненні да бацькі заведзеная крымінальная справа па арт. 300 (неналежнае захоўванне агнястрэльнай зброі) КК Беларусі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0