Скончылася следства па справе былога кіраўніка мінскага заапарка, якога затрымалі ў лістападзе мінулага года. Тады мужчына спрабаваў прадаць шчанюкоў гіенападобных сабак.

Аднак, высветлілася, што да таго дырэктар неаднаразова гандляваў жывёламі. З яго «дапамогай» у Расію адправіліся рысі, малпы, лемуры і нават 23 фламінга, паведамляе Следчы камітэт.

Цяпер справа перададзена ў суд. Нагадаем, што былому дырэктару і яго жонцы, якая працавала ў заапарку начальнікам заатэхнічнага аддзела, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?