Урад Іспаніі адхіліў дэкларацыю незалежнасці Каталоніі, падпісаную напярэдадні лідарам аўтаноміі Карлесам Пучдэмонам.

Віцэ-прэм'ер урада Іспаніі Сарая Саенс дэ Сантамарыя назвала Пучдэмона чалавекам, які «не ведае, дзе ён і куды рухаецца».

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой павінен сабраць экстраннае пасяджэнне кабінета міністраў, каб абмеркаваць далейшыя крокі ўрада.

Напярэдадні, 10 кастрычніка, Карлес Пучдэмон падпісаў дэкларацыю незалежнасці Каталоніі, аднак заклікаў рэгіянальны парламент адкласці абвяшчэнне незалежнасці, каб наладзіць дыялог з Мадрыдам па пытанні аб выхадзе з Іспаніі.

Паводле яго слоў, у выніку праведзенага 1 кастрычніка рэферэндуму аўтаномія атрымала мандат ад народа, каб стаць незалежнай дзяржавай.

«Мільёны жыхароў у Каталоніі лічаць адзіным варыянтам тое, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай», - заявіў Пучдэмон.

«Мы не злачынцы, мы не вар'яты, мы не путчысты, мы нармальныя людзі, якія просяць мець магчымасць прагаласаваць. У нас няма нічога супраць Іспаніі і іспанцаў», - заявіў кіраўнік каталонскага ўрада, звяртаючыся да іспанскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?