Усяго патроху

У Дзень гораду па праспэкце Пераможцаў — толькі пешшу

Заўтра, 13 верасьня, на час сьвяткаваньня Дня гораду перакрыюць рух ад МКАД па ўсім праспэкце Пераможцаў (колішнім Машэрава) і далей па вуліцы Леніна да праспэкту Незалежнасьці (б. Скарыны). Таксама нельга будзе праехаць па былой Ерусалімскай — цяпер праспэкце Машэрва між праспэктам Пераможцаў і Старажоўскай вуліцай. У сувязі з гэтым ад 10:30 да 16:30 іншымі маршрутамі пойдуць аўтобусы 1, 29, 44, 63, 73, 77, 91, 136, 576 і 589, тралейбусы 10 і 39 скароцяць, а 21 і 67 скасуюць.

Заўтра, 13 верасьня, на час сьвяткаваньня Дня гораду перакрыюць рух ад МКАД па ўсім праспэкце Пераможцаў (колішнім Машэрава) і далей па вуліцы Леніна да праспэкту Незалежнасьці (б. Скарыны). Таксама нельга будзе праехаць па былой Ерусалімскай — цяпер праспэкце Машэрва між праспэктам Пераможцаў і Старажоўскай вуліцай.

У сувязі з гэтым ад 10:30 да 16:30 іншымі маршрутамі пойдуць аўтобусы 1, 29, 44, 63, 73, 77, 91, 136, 576 і 589, тралейбусы 10 і 39 скароцяць, а 21 і 67 скасуюць.

Зьмены ў руху аўтобусаў:

• № 1 з пр-ту Незалежнасьці паверне на Гарадзкі Вал, далей пойдзе па Раманаўскай Слабадзе, Кальварыйскай, Ціміразева да ДС «Вясьнянка»;

• № 63 з пр-ту Дзяржынскага — на Клары Цэткін, тады ўправа на Кальварыйскую, уніз па Раманаўскай Слабадзе направа на Нямігу й далей па звыклым маршруце;

• № 73 зь Мясьнікова таксама паверне на Клары Цэткін і пойдзе далей па Ціміразева;

• № 91 з Багдановіча паедзе на Нямігу, паверне на Раманаўскую Слабаду, і далей праз Кальварыйскую й Ціміразева пакіруе на ДС «Вясьнянька»

• № 29 з Машэрава (б. Варвашэні) цераз кароткія ўчасткі вуліцы Даўмана, Старавіленскага тракту й Харужай выедзе на Чарвякова, адтуль паверне на Арлоўскую і даедзе да пр-ту Пушкіна.

• № 44 і 136 даедуць да Арлоўскай таксама, як 29-ты, а далей у пасёлак Ждановічы паедуць па вуліцы Ціміразева.

• № 77 скароціцца на некалькі прыпынкаў і будзе разварочвацца на 2-м кальцы.

• экспрэсныя аўтобусы № 576 і 589 таксама ад Арлоўскай паедуць да Ждановічаў па Ціміразева.

Зьмены ў руху тралейбусаў:

• № 21, які падвозіў жыхароў Масюкоўшчыны да Цэнтру тэніса, у час сьвяткаваньняў увогуле працаваць ня будзе.

• Часова скасуюць і часовы тралейбусны маршрут № 67, які зь сярэдзіны ліпеня хадзіў зь Вясьнянкі ў Масюкоўшчыну.

ДАІ таксама папярэдзіла, што часова абмяжуе рух з 21:30 да 22:30 па праспэктах Пераможцаў і Машэрава ў раёне стэлы «Менск — горад-герой», і параіла шукаць аўтамабілістам іншых шляхоў.

Паводле minsktrans.by

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць