9 кастрычніка ў сацыяльнай сетцы Укантакце стартавала рэаліці-шоу «Паблічныя гульні».

Ягоныя правілы наступныя: 28 чалавек закідваюць на экзатычную выспу, дзе яны мусяць пражыць 48 дзён, іх чакаюць 24 выпрабаванні. Па адным удзельніку будуць выкідваць з праграмы, як было ў перадачы «Апошні герой». У выніку адзіны пераможца атрымае 3 мільёны расійскіх рублёў (крыху больш за $50 тысяч).

Адметнасць у тым, што шоу збіраюцца паказваць анлайн 24 гадзіны на суткі, хаця ўжо цяпер узніклі пэўныя тэхнічныя цяжкасці, таму відэа перарываецца. На дадзены момант анлайн-трансляцыя мае Укантакце больш за 3 мільёны праглядаў.

У чым адметнасць «Паблічных гульняў» ад таго ж «Дома-2»? Удзельнікам можна лаяцца матам, прычым шмат. А таксама не забароненая аголенасць. З’явіліся ўжо цэлыя суполкі, куды посцяцца карцінкі з аголенымі ўдзельнікамі.

Сярод тых, хто прымае ўдзел у шоу — 26-гадовы беларус Віктар Касаўцаў. Ён прадстаўляе паблік «Боршч». Для Віктара гэта не першы ўдзел у расійскіх ток-шоу. Раней ён удзельнічаў у «Ацалелым», калі героям даводзілася выжываць у дзікіх умовах. Ён там быў вядомы пад нікам «Шмыга». Віктар вядзе ютуб-канал «Дывергентны».

Ужо ў першы дзень Касаўцаў паспеў засвяціцца ў эфіры абсалютна аголеным, калі пайшоў у душ. «Я гатовы абсалютна на ўсё. Не гатовы толькі спаць з мужчынам, пакуль што», — казаў Касаўцаў на кастынгу.

У праграме няма вядучага. Яго ролю выконвае вялікі экран, на якім з’яўляецца маска, так званы «Бот». Ён кажа, што яго не цікавіць, якія рэчы будуць рабіць удзельнікі, яго цікавіць толькі кантэнт. І нічога больш. Чатырох першых няўдачнікаў шоу вызначала «нейрасетка», гэтыя людзі вырабілі менш за ўсіх кантэнту. «Рабіце, што патрэбна, абы мне не было сумна», — кажа бот.

Можна меркаваць, чым далей будзе транслявацца шоу, тым болей трэшу, сэксу, скандалаў, боек будуць назіраць гледачы. Фактычна ў «Паблічных гульнях» няма ніякіх абмежаванняў. А калі самі ўдзельнікі будуць ставіць гэтыя абмежаванні перад сабой, выляцяць з шоу.

Карацей, гледачам проста прапануецца паглядзець без цэнзуры, на што ж гатовыя людзі, каб атрымаць грошы і славу.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?