Расійскі гісторык, філосаф і ўдзельнік анархісцкага руху Пётр Рабаў быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка.
Затрымалі Рабава ў Баранавічах, дзе ён збіраўся чытаць чарговую лекцыю. Але замест лекцыі расеец правёў ноч за кратамі. 11 кастрычніка яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і асудзілі на 6 сутак арышту.
Рабаў абвясціў сухую галадоўку ў знак пратэсту, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы.
Разам з Рабавым быў затрыманы актывіст з Баранавічаў, яго будуць судзіць 13 кастрычніка.
0
0
0
0
0
0