Улада

Пастанова № 179 зьмененая. Імпарцёры могуць накручваць далей

Міністэрства эканомікі пасьля звароту прадпрымальніцкіх саюзаў перагледзела сваю пастанову № 179, якая абмяжоўвала гандлёвую надбаўку на імпартныя тавары 30 працэнтамі. У выніку перамоваў бакі сышліся на формуле надбаўкі «30+30».

Удзельнік перамоваў у Мінэканомікі, старшыня Саюзу юрыдычных асобаў Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў сьведчыць, што ўчора была падпісаная новая пастанова, якая фактычна вярнула ранейшы парадак, які існаваў да зьяўленьня пастановы Мінэканомікі № 179.

Цяпер імпартэры могуць налічваць на тавары 30 працэнтаў надбаўкі, а яшчэ 30 працэнтаў да іх кошту могуць дадаваць пры продажы ў гандлі ўраздроб.

У гэтыя сумы не ўваходзяць транспартныя, мытныя і іншыя выдаткі.

Віктар Маргелаў сьведчыць, што прадпрымальнікі ў цэлым задаволеныя:

«Гэта кампраміс, гэта важнае і патрэбнае рашэньне. Жыцьцё такое, што мы шмат чым не задаволеныя, але трэба ўсё паступова вырашаць, і галоўнае, каб не пагоршыць сытуацыі. Таму мы задаволеныя, што мы хаця б вярнуліся да той сытуацыі, якая была».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць