AP

AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што меў на ўвазе Паўночную Карэю, калі казаў пра «зацішша перад бурай» пасля нарады ў Белым доме з членамі амерыканскага ваеннага камандавання, якая адбылося 6 кастрычніка. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу FoxNews.

«Мы не можам дапусціць працягу гэтага [ядзернай і ракетнай праграм КНДР]. Мы проста не можам», — цытуе Трампа Reuters. Ён дадаў, што Кітай вельмі дапамог у гэтай сітуацыі. «Яны адрэзалі банкаўскі сектар Паўночнай Карэі», - растлумачыў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0