Расійскія сцягі, якія былі зняты з зачыненага консульства ў Сан-Францыска і Гандлёвага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне, зараз захоўваюцца ў гэтых будынках. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Дзярждэпартамэнт ЗША.

У гутарцы з ТАСС супрацоўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства расказаў, што сцягі «былі спушчаны пры дэманстрацыі належнай павагі і бяспечна захоўваюцца ў кожным з будынкаў».

Вечарам 11 кастрычніка пасольства Расіі ў ЗША заявіла, што сцягі з расійскага консульства ў Сан-Францыска і гандлёвага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне былі «скрадзеныя». Пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў назваў дзеянні амерыканскага боку «абразлівымі». Масква выказала рашучы пратэст і запатрабавала неадкладна вярнуць сцягі на месца.

У канцы ліпеня Крэмль запатрабаваў ад ЗША скараціць колькасць супрацоўнікаў амерыканскага пасольства і генконсульства ў Расіі —у адказ на пашырэнне Кангрэсам санкцый супраць Масквы. Вашынгтон заявіў, што спыняе працу расійскага генеральнага консульства ў Сан-Францыска і прадстаўніцтваў у Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Амерыканскія ўлады далі Маскве час да 1 кастрычніка на тое, каб супрацоўнікі генконсульства ў Сан-Францыска змаглі вызваліць памяшканне. Адміністрацыя ЗША лічыць, што дыпламатычны імунітэт з гэтых аб'ектаў зняты. Тым не менш, яны па-ранейшаму з'яўляюцца ўласнасцю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?