Reuters.com

Reuters.com

Прэм'ер-міністр Іспаніі ўчора паставіў крайнія тэрміны, на працягу якіх Каталонія павінна растлумачыць сітуацыю з абвяшчэннем незалежнасці [да 16 і 19 кастрычніка]. Але кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон перасцярог ад спробаў арыштаваць яго, піша Deutche Welle.

«Маё затрыманне было б неапраўданым і памылковым. Цяпер не той момант, каб саджаць у турму людзей, з якімі маеш палітычныя рознагалоссі», — заявіў ён у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CNN.

Пучдэмон канстатаваў, што «адносіны паміж Каталоніяй і Іспаніяй не працуюць» і што большасць каталонцаў хочуць бачыць Каталонію незалежнай дзяржавай. У той жа час ён падкрэсліў, што па-ранейшаму робіць стаўку на дыялог з урадам прэм'ер-міністра Рахоя, але без папярэдніх умоў. Каталонскі прэм'ер прапанаваў Мадрыду і Барселоне прызначыць па два прадстаўнікі, каб знайсці пасярэдніка для ўрэгулявання канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0