Кліп пуэртарыканцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі (Yankee) Despacito набраў 4 мільярды праглядаў на Youtube. Па стане на 9.30 раніцы чацвярга яго прагледзелі 4 млрд 2 мільёны 340 тысяч чалавек. Гэта абсалютны рэкорд.

Гэта самы папулярны кліп на Youtube. Цікава, што пасля ўрагана «Марыя» Пуэрта-Рыка амаль цалкам разбураны, там некалькі дзен не было электрычнасці, адсутнічала мабільная сувязь, камунікацыі.

Наступствы ўрагана «Марыя» на Пуэрта-Рыка, AP

Наступствы ўрагана «Марыя» на Пуэрта-Рыка, AP

Despacito быў загружаны ў інтэрнет 12 студзеня 2017 года, гэта азначае, што 4 мільярды праглядаў ён атрымаў за 9 месяцаў.

На другім месцы ідзе кліп Wiz Khalifa і Charlie Puth See You Again з 3 154 397 834 праглядамі. Але ён быў апублікаваны ў красавіку 2015 года.

Трэцяе месца ў Эда Шырана з Shape of You з 2,5 мільярдамі. Ён быў апублікаваны 30 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0