Фота reuters.com.

Фота reuters.com.

Як паведамляе The Times са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе, ЦРУ перадало брытанскім калегам інфармацыю пра тое, што 50-гадовая Салі Джонс па мянушцы Белая Удава была забіта ў чэрвені ўдарам з беспілотніка. На 100 працэнтаў пацвердзіць гэтыя дадзеныя немагчыма, паколькі не праведзены ДНК-аналіз.

Амерыканцы сцвярджаюць, што Джонс загінула, калі спрабавала збегчы з акружанай курдскімі атрадамі Ракі.

Былая ўдзельніца брытанскай панк-групы Krunch Джонс збегла ў Сірыю ў 2013 годзе разам са сваім каханым, камп'ютарным хакерам Джунаідам Хусэйнам, якія вырашылі далучыцца да «Ісламскай дзяржавы». Ураджэнец Бірмінгема Хусэйн быў забіты яшчэ ў 2015 годзе, пасля чаго Джонс атрымала мянушку Белая Удава.

Яна не толькі прапагандавала ў сацыяльных сетках ідэі ІД і бараніла масавыя пакаранні, але таксама заклікала жанчын станавіцца смяротніцамі. Пазней Джонс узначаліла жаночае крыло групоўкі «Анвар аль Аўлакі», задачай якой з'яўлялася падрыхтоўка тэрактаў у краінах Захаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?