Імі кіравалі розныя матывы, і прынятыя рашэнні заставаліся ўнутры сям’і: нягледзячы на тое, што хатнія роды ў Беларусі на дадзены момант афіцыйна не забароненыя, легальнымі лічацца толькі тыя, якія адбыліся ў дзяржаўных радзільнях.
Але цяпер усё больш прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя і іншых чыноўнікаў выступаюць за тое, каб забараніць хатнія роды цалкам.
Каб паказаць хатнія роды ў пазітыўным ракурсе, псіхолаг Вікторыя Смірнова запусціла флэшмоб #нарадзіладома. Жанчына сама нарадзіла другое дзіця дома, хоць працяглы час была лютым праціўнікам хатніх родаў.
Ініцыятыву Вікторыі з кожным днём падтрымліваюць усё больш беларусак і беларусаў: яны публікуюць фотаздымкі з дзецьмі, народжанымі дома, і патрабуюць захаваць сваё права на выбар.
Вось толькі некалькі гісторый.