Нагадаем, учора, 11 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 370 «Аб Радзе па развіцці прадпрымальніцтва». Самым дзіўным у дадзеным дакуменце аказалася ўключэнне ў склад рады кіраўніка цэнтра «Мізэса» эканаміста Яраслава Раманчука, вядомага сваімі ліберальнымі поглядамі. Пра тое, на што член Рады па развіцці прадпрымальніцтва здольны ці паспрабуе паўплываць, эканаміст распавёў «Ежедневніку».

— Для многіх ваша з'яўленне ў Радзе па развіцці прадпрымальніцтва было нечаканым. Ці стала гэта нечаканым гэта для вас?

— Не магу сказаць, што гэтая падзея была прадказальна. Так, была прапанова Міністэрства эканомікі запоўніць паперкі для сяброўства. Я запоўніў і ўжо нават забыўся. Так што для мяне гэта была нечаканасць. Для чаго мяне ўключылі ў раду? Мабыць, Лукашэнку захацелася творчай актыўнасці на фоне ўсяго астатняга.

— Чым вы думаеце займацца, дакладней, ці думаеце вы, што здольныя на нешта паўплываць, з'яўляючыся членам Рады па развіцці прадпрымальніцтва?

— Дадзеная рада — рэкамендацыйна-кансультатыўны орган, які збіраецца раз на квартал. Паглядзім, які там будзе рэгламент. Але я думаю, гэта будзе яшчэ адна пляцоўка, на якой можна будзе спрабаваць пераконваць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання ў неабходнасці рынкавых рэформаў. Калі мы хочам ствараць новую дзяржаву, у новым стагоддзі, то павінны думаць і дзейнічаць па-новаму.

Я таксама збіраюся публічна асвятляць сваю дзейнасць у рамках дадзенага органа. Так што пра гэта будзе шмат інфармацыі.

Самае цікавае, што, з'яўляючыся членам Рады па развіцці прадпрымальніцтва, можна запытваць у дзяржорганаў цікавую для мяне інфармацыю. Гэта дазволіць больш прадметна аналізаваць эканамічныя працэсы, каб зразумець, хто з'яўляецца галоўным ўтрыманцам у краіне і куды ўсё выцякае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0