Свет1616

МЗС Беларусі выказаўся пра скандал з помнікам Касцюшкі

У скандале, звязаным з помнікам Тадэвушу Касцюшку, сваю пазіцыю пазначыла беларускае Міністэрства замежных спраў. «Упэўнены, што гэтая ідэя можа і павінна быць рэалізаваная. І без грубага ўмяшання ў дзейнасць грамадскага аб'яднання з боку каго б там ні было», — паведаміў TUT.BY начальнік упраўлення інфармацыі беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Як падкрэсліў Мірончык, «па-першае, аўтарства ідэі ўсталявання помніка, яе рэалізацыя, арганізацыя ганаровай цырымоніі — усё гэта зрабіла беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі. Ні беларускае, ні польскае пасольства, а непасрэдна беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі. Па-другое, наша пасольства, як і іншыя амбасады і дыпмісіі, атрымала запрашэнне на гэтую цырымонію ў якасці ганаровага госця. І з удзячнасцю яго прыняло. Падкрэслю, мы пры гэта не выстаўлялі ніякіх умоў, не навязвалі сваю волю і арганізатарам, ні іншым гасцям».

Што тычыцца самой ідэі ўсталявання помніка, то, па словах Мірончыка, МЗС Беларусі безумоўна падтрымаў гэтую ініцыятыву. «Я ўпэўнены, што гэтая ідэя можа і павінна быць рэалізаваная. І без грубага ўмяшання ў дзейнасць у грамадскага аб'яднання з боку каго б там ні было», - адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі беларускага МЗС.

Нагадаем, што 21 кастрычніка 2017 года ў швейцарскім горадзе Залатурн павінен адкрыцца помнік Тадэвушу Касцюшку - кіраўніку вызвольнага паўстання 1794 года. Першапачаткова меркавалася, што на шыльдзе павінна была быць напісана наступная фраза: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». Але па патрабаванні польскага боку ўсе згадкі пра Беларусь зніклі.

У сваім афіцыйным каментары МЗС Польшчы заявіла, што Тадэвуш Касцюшка - герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, універсальны герой чалавецтва, а не толькі «сын Беларусі» ці «польскі генерал». На думку афіцыйнай Варшавы, польскі бок з самага пачатку вельмі пазітыўна паставіўся да ідэі паставіць у Залатурне, горадзе, дзе памёр ён, помнік Тадэвушу Касцюшку як герою Польшчы, Беларусі, Літвы і многіх народаў. Таму ён вёў перамовы з Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі.

Але, на думку дыпламатаў, для польскага боку было непрымальна, што на шыльдзе адсутнічаюць згадкі пра якія-небудзь сувязі Касцюшкі з Польшчай.

Пасольства Польшчы ў Берне паведаміла, што прапаноўвалася сумеснае адкрыццё помніка дыпламатамі Польшчы, Беларусі і Літвы. «Беларускі бок нечакана выйшаў з перамоваў без тлумачэння прычын, а пасольства Польшчы ў Берне паведамілі, што беларускі бок самастойна правядзе ўрачыстасць, што нас засмучае», - напісана ў лісце МЗС Польшчы. Дзмітрый Мірончык адзначыў, што не бачыў заявы адносна выхаду з перамоваў, таму каментаваць яго не стаў.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць