17 кастрычніка Беларусь з рабочым візітам мае наведаць камісар ЕС па еўрапейскай палітыцы суседства і пашырэння Ёганэс Ган, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў 12 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, еўракамісар сустрэнецца з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам у розных сферах і падрыхтоўку да саміта «Усходняга партнёрства», які пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі.

Таксама, паводле Дзмітрыя Мірончыка, у еўракамісара Гана заплававаны таксама шэраг іншых сустрэч. На ўдакладняльнае пытанне журналістаў, ці ўваходзіць у гэты шэраг сустрэча з кіраўніком дзяржавы, Мірончык сказаў, што журналісты павінны ведаць, каму трэба задаваць такое пытанне, мабыць, маючы на ўвазе, што гэта пытанне да прэс-службы прэзідэнта Беларусі.

17-га кастрычніка ў Мінск таксама прыбывае амбасадар Міністэрства замежных спраў Францыі па правах чалавека Франсуа Крокет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0