Пакуль эўрапейскія навукоўцы запускаюць Вялікі гадронны калайдэр, іх расейскія калегі працуюць над зброяй высокай магутнасьці.

Генэратар, магутнасьць якога адпавядае ядзернаму рэактару, можа вызваць новую навукова‑тэхнічную рэвалюцыю ў розных галінах навукі, аднак яго першымі карыстальнікамі стануць, хутчэй за ўсё, вайскоўцы.

«Яшчэ ніхто не спрабаваў вывучыць наступствы ўзьдзеяньня электрамагнітнага выпраменьваньня такой моцы на жывыя арганізмы»? — кажуць навукоўцы.

Дырэктар інстытуту фізыкі імя Лебедзева, акадэмік Генадзь Месяц сьцьвярджае, што прыбор «генэруе энэргію вялізарнай магутнасьці — да некалькіх мільёнаў ват. Сам імпульс вельмі кароткі, што робіць магчымым пабудову прыбораў малога памеру — такіх, якія змогуць зьмясьціцца на пісьмовым стале».

Стваральнікі генэратара кажуць, што ўжо пабудаваны два ўзоры — адзін большы, другі меней. «Расейскі прыбор ў дзесяць разоў магутнейшы, чым любы замежны аналяг». Новы прыбор немагчыма сфатаграфаваць ці зрабіць відэазапіс яго ў дзеяньні — генэратар у момант псуе ўсе навакольныя электрапрыборы. Навукоўцы вымушаныя экранізаваць ад яго ўсю тэхніку, ў тым ліку кампутары і мабільныя тэлефоны.

Пра магчымасьць сфатаграфаваць прыбор стужкавым здымачом не паведамляецца.

Яраслаў Сьцешык

паводле MIGnews
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0